Творчы праект «Сусвет беларускай лялькі»
Кожная пятніца-роднае сваё! 27 лютага ў аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ТЦСАН Глыбоцкага раёна стартаваў творчы праект «Сусвет беларускай лялькі». Дырэктар Глыбоцкага дома рамёстваў Карнеева Т. прадставіла прэзентацыю лялек, якія нясуць у сабе дух Беларусі.
А майстар народнай студыі майстроў «Крыніца» Гаўрыленка Г. правяла майстар-клас па вырабу традыцый лялькі «Жаданніцы».



