Бяспека на кантролі назіральных камісій
Не зніжаючы тэмпаў у Глыбоцкім раёне працягваецца пажарна-прафілактычная праца ў жыллёвым фондзе.
Работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, у тым ліку і ў складзе назіральнай камісіі горада Глыбокае, сумесна з прадстаўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённага аддзела ўнутраных спраў, сацыяльнымі педагогамі і іншымі зацікаўленымі праводзяць інструктыўна-тлумачальную працу з рознымі слаямі насельніцтва.
На асаблівым кантролі шматдзетныя сем'і і сем'і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне і інваліды, грамадзяне, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для распіцця спіртных напояў.Асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і парушаюць правілы пажарнай бяспекі разглядаюцца на пасяджэннях саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку. Праводзяцца сустрэчы з насельніцтвам.
У ходзе гутарак з насельніцтвам даводзіцца інфармацыя аб сітуацыі, якая склалася з пажарамі і гібеллю людзей, прыводзяцца канкрэтныя прыклады і асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў. Гэтак жа закранаюцца пытанні недапушчальнасці курэння ў ложку, у тым ліку ў стане алкагольнага ап'янення, папярэджання пажараў, звязаных з парушэннем правілаў эксплуатацыі газавага і электраабсталявання, пячнога ацяплення, а таксама неабходнасці набыцця і ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і падтрымання іх у спраўным стане.